Страницы

Страницы

Страницы

Беларуская літаратура 4 клас

ЧЫТАЕМ ЛЕТАМ!
1. Я. Колас "Крыніца"
2. У. Караткевіч "Нямоглы бацька", "Чортаў скарб"
3. П. Сіняўскі "Зачараваная гаспадарка"
4. А. Федарэнка "Падслуханая казка"
5. Я. Колас "У старых дубах"
6. М. Лынькоў "Васількі"
7. А. Кудравец "Цітаўкі"
8. Г. Далідовіч "Страта"
9. У. Караткевіч "Былі ў мяне мядзведзі"
10. М. Лынькоў "Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў"
11. М. Зарэмба "Паддаўкі"
12. А. Масла "Таямніцы закінутай хаты"

27.05.2020 г.
Тэма: Падагульненне па раздзеле ""Лёс чалавека на вайне"



Выканай праверачны тэст па раздзеле "Лёс чалавека на вайне".

21.05.2020 г.
Тэма: Пазакласнае чытанне "Ішла вайна народная"






1. Паглядзі буктрэйлер па кнізе "Ніколі не забудзем".
2. Складзі спіс прачытаных твораў. 
3. Намалюй малюнак да аднаго прачытанага твора і ўкажы назву твора.
Фота з малюнкам  буду рада ўбачыць у VIBER!

18.05.2020 г.
Тэма: М. Янчанка "Сустрэча з бацькам"






1. Прачытай верш, вызначы тэму занятка.
Вялікая Айчынная вайна...
Пакуты, слезы, боль, ахвяры.
Што нам пакінула яна?
Руіны, попел і пажары.
2. Паглядзі відэа.
- Пра што нагадвае Вечны агонь?
- Дзе вы бачылі Вечны агонь?
3. Папрацуй з падручнікам.

  • Прачытай апавяданне с. 91-94.
  • Падзялі тэкст на часткі згодна плана с.94 №7.
4. Ты пашырыш свае веды пра падзеі вайны, калі прачытаеш верш і падумаеш над яго зместам.

Старэнькія, сівыя ветэраны,
Перад Вамі нізка я схіляю галаву
І пакланіцца да зямлі хачу Вам
За подзвіг Ваш, за тое, што жыву.
За дзень сягонняшні, за шчасце жыць у міры,
За сонца яркае і за блакіт нябёс,
За свет юнацтва дзякуем Вам шчыра
І за жыццё без гора і без слёз.
Ю. Дземідовіч
- Якія пачуцці выклікаў у цябе занятак? Выберы патрэбнае.
радасць, жаль,смутак, весялосцьі, гонар, любоў
13.05.2020 г.
Тэма: М. Чарняўскі "Клятва Марата Казея", П. Броўка "А хіба ёсць, што забываюць?"




1. Моўная размінка.
Прачытайце верш з пачуццём пратэсту супраць вайны і жадання жыць у мірны час. Выразна прагавары гукі [р], [ч], [ў], [ж]. 
Чужое зямлі нам не трэба,
Пачуцці ва ўсіх нас адны:
Мы хочам, каб мірнае неба
Не знала пажараў вайны.
                  Алесь Бачыла.
2. Знаёмства з новым матэрыялам.

М. Чарняўскі "Клятва Марата Казея"



П. Броўка "А хіба ёсць, што забываюць?"
  • Прачытай верш с. 89-90
  • Якія пачуцці і думкі выклікае гэты верш?
  • Адкажі на пытанні (с 90)
  • Вывучы верш на памяць. 
 
11.05.2020 г. 
Тэма: Я. Брыль "Зялёная школа"






1. Прачытай біяграфічныя звесткі пра Я. Брыля с. 78.
2. Прачытай апавяданне "Зялёная школа" c. 79-85.
3. Разгадай крыжаванку.
4. Падзялі апавяданне на часткі і дай ім загалоўкі.
Фота са складзеным планам буду рада ўбачыць у VIBER!
29.04.2020 г. 
Тэма: Пазакласнае чытанне "Для чаго мы, людзі, на зямлі жывём"


На наступны ўрок пазакласнага чытання чытаем творы пра Вялікую Айчынную вайну.
Анатоль  Грачанікаў.  «Каля  помніка  партызанскай  славы “Прарыў”».
Аркадзь Куляшоў. «Над спаленай вёскай».
Янка Маўр. «Дом пры дарозе», «Завошта».
Пімен Панчанка. «Дзеці вайны».
Іван Шамякін. «Алёша-разведчык».
Георгій Шыловіч. «Была нядзеля…».

Комментариев нет:

Отправить комментарий